byprosvet
Я хачу дадому
Я хачу дадому
Фатаграфіі, прадстаўленыя ў альбоме, з’яўляюцца часткай выставы-досведу пад назвай «Я хачу дадому», якую ў кастрычніку 2022 г. зладзіла ў Варшаве група мастакоў «Heartbreaking Performance».
Гэтая выстава была прысвечана сталіцы Беларусі - Менску. Зараз фатографы, якія прадстаўляюць свае працы на выставе, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Гледзячы на фатаграфіі, можна перанесціся ў Менск, які застаўся ў іх памяці. Мастакі хочуць дадому, але не могуць вярнуцца. Яны і сёння чуюць гукі роднага горада, адчуваюць яго водары, якія выклікаюць цёплыя ўспаміны. Многія з іх, заплюшчыўшы вочы, бачаць родныя мясціны і не ведаюць, чым суцішыць боль тугі па іх. Мы спадзяемся, што вы таксама адчуеце сябе агорнутымі цёплай прасторай іх успамінаў. Прэзентуем Менск - горад, у які хочацца вяртацца, у які абавязкова вернемся, Менск, дзе бяспечна і ўтульна.
Месца выдання: Польшча
Год выдання: 2023
Старонак: 76
ISBN: 978-83-963661-5-3