Skip to product information
1 of 1

Кнігаўка

І ўзыходзіць сонца - Эрнэст Хемінгуэй

І ўзыходзіць сонца - Эрнэст Хемінгуэй

Regular price 35,00 zl PLN
Regular price Sale price 35,00 zl PLN
Sale Sold out
Tax included.

Знакаміты раман Эрнэста Хемінгуэя "І ўзыходзіць сонца (Фіеста)" шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. Кніга выходзіць у перакладзе Юркі Гаўрука, які ўпершыню з'явіўся на свет па-беларуску ў далёкім 1976 годзе.

Сёння, пасля нападу Расіі на Украіну, чытанне Хемінгуэя зноў становіцца актуальным. Яго жорсткая, мужчынская проза з пацыфісцкім запалам распавядае пра пасляваеннае "загубленае пакаленне", пошукі маладых людзей сябе ў новай рэчаіснасці, дзе былі знішчаны ўсе іх ранейшыя ідэалы і мары.

Раман «І ўзыходзіць сонца» (вядомы таксама пад назвай «Фіеста»), упершыню апублікаваны ў 1926 годзе, быў напісаны Хемінгуэем за некалькі месяцаў і зрабіў яго ў адначассе знакамітым. Твор заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара — яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе.

Галоўныя героі рамана — маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў крывавых баях Першай сусветнай вайны, перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры. Яны ўвайшлі ў гісторыю як цынічнае і расчараванае «загубленае пакаленне».

Хемінгуэй паказвае дэзарыентацыю гэтага пакалення ў скупой прозе, пазбаўленай сентыментальнасці і квяцістых выразаў. Тут выразна праяўляецца знакаміты «тэлеграфны» стыль аўтара. Пісьменнік амаль не распрацоўвае ўнутранае жыццё галоўных герояў рамана. Утойваючы ключавыя дэталі іх псіхічнага і эмацыянальнага стану, Хемінгуэй перадае фундаментальную пустэчу жыцця эмігрантаў.

 

Выдавецтва: Кнігаўка
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 302

View full details