ByProsvet
Уцёкі з Палесься — Валянціна Аксак
Уцёкі з Палесься — Валянціна Аксак
Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнаньніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зьняволеных і закатаваных у вязьніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртаньне. І ўсё ж ляйтматывам кнігі ёсьць загад паэткі самой сабе: жыць навырост! Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Жыве ў Менску. Мае дыплём гісторыка і досьвед журналісткі. Выдала кнігі паэзіі «Цьвінтар», «Капліца», «Антычны дождж», «Віно з Каліфорніі», «Ружоўніца», «Дзікая сьліва», «Завінены рай», «Кава ў арліным гнязьдзе», «Трэці Эдэм». Яе вершы друкаваліся ў перакладах на швэдзкую, нямецкую, дацкую, літоўскую, польскую, расейскую, францускую, украінскую, ангельскую, румынскую, фінскую, гішпанскую мовы.
Аўтар: Валянціна Аксак
Выдавецтва: Kamunikat
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 101