Янушкевіч
Месапатамія - Сяргій Жадан
Месапатамія - Сяргій Жадан
«Месапатамія» — кніга ўкраінскага літаратара Сяргія Жадана, складзеная з дзевяці празаічных і трыццаці паэтычных гісторый любові і смерці. Героямі гэтых гісторый сталі людзі розных лёсаў, біяграфій і характараў, але ўсе яны так ці інакш звязаныя паміж сабой. Разам з імі чытач апынецца ў горадзе міжрэчча, дзе яго чакаюць пакручастыя падарожжы ад аднаго берага да іншага — альбо ўглыб вады.
Сяргій Жадан (нар. у 1974) — украінскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Франтмен вядомага рок-гурта «Жадан і Собаки» Аўтар раманаў «Депеш Мод», «Anarchy in the UKR», «Ворошиловград», «Інтернат», паэтычных зборнікаў «Цитатник», «Ефіопія», «Життя Марії», «Тамплієри», «Антена», «Список кораблів», «Псалом авіації», «Скрипниківка» і інш.
Крытыкі называюць Сяргія Жадана адным з лепшых пісьменнікаў краін на постсавецкай прасторы, адзначаюць яго ўменне быць блізкім як для простага, так і для высокаінтэлектуальнага чытача. Літаратурныя творы Сяргія Жадана адзначаны шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі, перакладзены больш чым на дваццаць моў, што робіць аўтара адным з самых вядомых сучасных украінскіх пісьменнікаў у свеце.
За кнігу «Месапатамія» (2014) Сяргій Жадан атрымаў у 2015 годзе прэстыжныя літаратурныя прэміі «Ангелус» і «Украінская кніга года».
Аўтар: Сяргій Жадан
Выдавецтва: Янушкевіч
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 356