Kamunikat
Беларусы ў польскім войску (1919-1947 гг.) — Юры Грыбоўскі
Беларусы ў польскім войску (1919-1947 гг.) — Юры Грыбоўскі
Дадзеная кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Праца напісана на падставе крыніц з архіваў Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расіі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў. Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях. Даследуецца таксама пасляваенны лёс гэтых вайскоўцаў. Кніга прысвечана тысячам беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім мундзіры, аднак працяглы час былі адрынутымі і забытымі на бацькаўшчыне.
Аўтар: Юры Грыбоўскі
Выдавецтва: Kamunikat
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 578