Янушкевіч
Папяровы голем — Альгерд Бахарэвіч
Папяровы голем — Альгерд Бахарэвіч
Нечым гэтая кніга падобная да дзённіка, нечым — да падарожных нататак. Часам яна прыкідваецца нізкай вершаў і афарызмаў, а часам — зборнікам зусім кароткіх эсэ. “Папяровы голем” — лаканічныя і выразныя, злосныя і правакацыйныя, меланхалічныя і крытычныя тэксты Альгерда Бахарэвіча, напісаныя ў эміграцыі. Тое, што шматкроць гучала са сцэн розных гарадоў, на розных мовах, у інтэрв'ю заходнім мэдыя і ў размовах з замежнымі чытачамі. Тое, пра што аўтара рэдка пытаюцца па-беларуску.
Пісьменнік Бахарэвіч — пра гісторыю і літаратуру, творчасць і мову, пра лёс і экзыль, боль і любоў. Пра тое, чаму навучыўся і што зразумеў. Пра сябе і тых, хто побач. Пра наш час, пра сваю Беларусь, пра Захад і Усход, пра новы і стары свет.
Самая шчырая кніга Альгерда Бахарэвіча.
Выдавецтва: Янушкевіч
Год выдання: 2024
Старонак: 220