Цымбераў Р. М.
Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж — Сяргей Тарасаў
Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж — Сяргей Тарасаў
Гэта — фантастычная кніга! Гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай веры. Імя ёй — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння. А6 нябеснай апякунцы Беларусі ведаюць усе. Аўтар гэтай працы — таксама і аўтар падручніка «Мая Краіна — Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю сваёй Краіны. Чытаючы кнігу, вы маеце магчымасць пашпацыраваць з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытным Полацку, перанесціся ў яе няпростыя гады ў манастыры, прайсці ўвесь яе шлях ажно да Канстанцінопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вярнуцца ў Полацк. Куды яна, дарэчы, вяртацца не збіралася. За кожны абзац, за кожны сказ, за кожнае СЛОВА аўтар гатовы прафесійна адказаць і нават пайсці на «эшафот». Бо ён археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку, крочыў па вуліцах, па якіх хадзіла Афрасіння Полацкая. I ён упэўнены, што ЁСЦЬ, і ведае, дзе сёння захоўваецца знакаміты КРЫЖ Афрасінні, створаны Лазарам Богшам у 1161 годзе. I ў тым, што пракляцце Афрасінні... збудзецца.
Выдавецтва: Tsymberau
Год выдання: 2021
Колькасць старонак: 367