Вясна
Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том першы
Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том першы
Аўтары раздзелаў манаграфіі даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных кірункаў. 1) Аналіз гістарыяграфіі і крыніц. 2) Агляд спажывецкага рынку, на якім фармаваўся і развіваўся гандаль. 3) Умовы, якія традыцыйна існавалі або былі створаны намаганнямі ўладаў для ажыццяўлення рознічнага гандлю. 4) Сам рознічны гандаль з асобым акцэнтам на дзейнасць і майстэрства гандляроў. 5) І нарэшце, на сцэну выводзіцца таксама важны актар рознічнага гандлю — спажывец з яго ўзаемаадносінамі з гандлярамі і роляй на спажывецкім рынку.
Першы том ахапляе пэрыяд ад сярэдзіны ХІІІ стагодзьдзя да 1861 году.
Аўтары: Юры Бохан, Сяргей Сергачоў, Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Захар Шыбека
Пад навуковай рэдакцыяй прафэсара Захара Шыбекі
Каардынатар навуковага праекту: Рацібор Бягун
Выдавецтва: Вясна
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 415